Беллёгпрам і Расійскі саюз прадпрымальнікаў тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве

23 апреля 2014
Пагадненне аб супрацоўніцтве падпісалі канцэрн Беллёгпрам і Расійскі саюз прадпрымальнікаў тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці. У гэтыя дні ў Маскве праходзіць міжнародны форум гэтай сферы. Падпісанне пагаднення дазволіць сістэмна наладзіць узаемадзеянне кампаній лёгкай прамысловасці Беларусі і Расіі.

На форуме ўзнімалі і праблему функцыянавання агульнага рынку лёгкай прамысловасці ў рамках Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы. Напярэдадні падпісання пагаднення аб Еўразійскім саюзе былі падрыхтаваныя прапановы па ўніфікацыі агульнага рынку.
Форум у Маскве сёння прадоўжыцца. Плануецца абмеркаваць задачы галіны і планы па стварэнні новага патэнцыялу лёгкай прамысловасці.