Белкамунмаш паставіць 8 трамваяў у Даўгаўпілс

24 января 2017

Беларускі экалагічны транспарт паедзе па латвійскіх рэйках. Белкамунмаш у гэтым годзе паставіць 8 трамваяў у Даўгаўпілс. Мінскае машынабудаўнічае прадпрыемства выйграла тэндар і заключыла з латвійцамі адпаведную дамову. Экспартная мадэль трамвая павышанай камфортнасці, разлічана на 165 пасажыраў. Адзначым, усяго тэхніка Белкамунмаша пастаўляецца больш як у 40 гарадоў свету.