Белдзяржхарчпрам мадэрнізуе і пераабсталёўвае кандытарскую галіну

21 сентября 2021

Стаўка на імпартазамяшчэнне. Белдзяржхарчпрам  мадэрнізуе і пераабсталёўвае кандытарскую галіну. Сёння гэты рынак адзін з найбольш канкурэнтных. Канцэрн адзначае ўзмацненне барацьбы як на знешнім, так і на ўнутраных кірунках. І каб не страціць свае пазіцыі і ўмацавацца на іх, прадпрыемствам неабходная мадэрнізацыя і новы асартымент. Напрыклад, "Чырвоны харчавік" ужо працуе над стварэннем вытворчасці базавых відаў мармеладу. А "Слодыч" рыхтуе лінію здобнага пячэння. 

"Слодыч" - найбуйнейшы вытворца пячэння ў Беларусі. Вытворчыя магутнасці дазваляюць выпускаць да 11 тысяч тон за год,  прадукцыю ведаюць у 16 краінах свету.  Каб выйграваць па прысмаках у канкурэнтаў, трэба трымаць і якасць, і даступную цану, бо на нашым рынку сёння больш за 300 вытворцаў пячэння. Але ў "Слодыча" стабільнае першае месца па продажах. Гатовыя пашыраць і лінейку прадукцыі, напрыклад, выпускаць цукеркі. 

Кандытарскую фабрыку ў Івянцы ўзялі пад сваё крыло, зараз гэта філіял "Слодыча". Саладосці ўжо выпускаюць пад сваім брэндам. Дарэчы, выкупіць прадпрыемства і расплаціцца з даўгамі ранейшых гаспадароў дапамог Белаграпрамбанк - прапанаваў лепшыя ўмовы на рынку.  

А гэта яшчэ адзін паспяховы інвестпраект, рэалізаваны з дапамогай Белаграпрамбанка -  буйны лагістычны цэнтр на "Чырвоным харчавіку" ў Бабруйску. З яго ўвядзеннем у прадпрыемства зніклі адразу некалькі набалелых пытанняў, з'явілася больш месца для захоўвання прысмакаў, а ў мясцовых - такія патрэбныя рабочыя месцы. 

Ужо 30 гадоў Белаграпрамбанк працуе з тысячамі прадпрыемстваў з розных рэгіёнаў Беларусі, тым самым падтрымліваючы рэальны сектар эканомікі. 

Выкарыстоўваюы розныя інструменты, дапамагае развівацца таксама малому і сярэдняму бізнесу. Сёння па ўсёй краіне адкрыта больш за 40 каворкінг-прастор. Цэнтры прыцягнення Igrow Белаграпрамбанка  - дадатковыя магчымасці для развіцця бізнесу і дапамога перадавым ідэям інтэгравацца хутчэй. Як вынік яшчэ большы ўнёсак у сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі.