Бельгійская кампанія зацікаўлена ў будаўніцтве смеццеперапрацоўчага завода ў Барысаўскім раёне

5 декабря 2017

Аб магчымым супрацоўніцтве шла гаворка у Мінскім аблвыканкаме паміж кіраўніцтвам вобласці і афіцыйнымі прадстаўнікамі кампаніі, якая спецыялізуецца на перапрацоўцы цвёрдых камунальных адходаў у дызельнае паліва і паліўныя гранулы - пелеты. Патэнцыяльны інвестар ужо азнаёміўся з магчымай пляцоўкай пад будаўніцтва ў Барысаўскім раёне.

Такой вытворчасці ў Беларусі пакуль няма. Магчымы аб'ём інвестыцый з бельгійскага боку - каля 50 мільёнаў еўра.