"БЕЛДЖЫ" да канца года плануе вырабіць 30 тыс. аўтамабіляў

15 октября 2021

Аўтапрамысловы сектар краіны працягвае развівацца. "БЕЛДЖЫ"  да канца года плануе вырабіць 30 тысяч аўтамабіляў. Маштабы і планы  абмеркавалі сёння з прэм'ер-міністрам Раманам Галоўчанкам  прама на вытворчасці. Летась прадпрыемства  выпусціла 20 тысяч машын, у гэтым ужо 22 тысячы аўто на дарогах. 75 %  ідзе на экспарт (у асноўным у Расію),  у беларускіх вадзіцеляў толькі чвэрць. Захоўваць і паляпшаць пазіцыі на рынку  дапамагаюць і крэдытныя праграмы. Іх прадоўжаць яшчэ як мінімум на наступны год.

Прэм'ер-міністр: рашэнне стварыць беларускую шкляную кампанію было апраўданым і правільным 

Стратэгію развіцця пралічылі і на шкляной вытворчасці ў Барысаве. Яшчэ пару гадоў таму прадпрыемства было на мяжы банкруцтва, а сёння тут абсалютна новая вытворчасць, адкрылі 15 італьянскіх ліній і новы цэх. Выпускаюць медыцынскую трубку і ампулы.