БелАЗы будуць прафесійна абслугоўваць на Урале

17 июля 2017

Свярдлоўская вобласць адкрые сэрвісны цэнтр для кар'ернай тэхнікі беларускага аўтагіганта. Напярэдадні намер цесна супрацоўнічаць замацавалі дагаворам. Цэнтр абслугоўвання беларускіх машын пабудуюць недалёка ад Екацярынбурга. Плануецца, што ён пачне працу на працягу 2 гадоў. Урал эксплуатуе цяжкую беларускую тэхніку даволі актыўна. А гэта патрабуе якаснай сэрвіснай падтрымкі, растлумачылі расійскія партнёры. Інвестыцыі ў праект вымяраюцца мільёнамі долараў.