БелАЗ упершыню выйшаў на рынак Індыі

17 октября 2019
Напярэдадні жодзінскія машынабудаўнікі падпісалі кантракт на пастаўку 77 кар'ерных самазвалаў. Іх грузападымальнасць 136 тон. Машыны будуць працаваць на адкрытым  вугальным  кар'еры - адным з самых вялікіх у Індыі. Побач з ім  па праекце  адкрыюць і сучасны сэрвісны цэнтр БелАЗ. Агульная сума кантракта - каля 200 мільёнаў долараў.