БелАЗ упершыню выйшаў на рынак Індыі

28 января 2020
Першая партыя (а гэта 8 кар'ерных самазвалаў на 136 тон)  ужо адгружана ці яшчэ рыхтуецца да адпраўкі ў краіну сланоў. Усяго ж па кантракце жодзінскія машынабудаўнікі экспартуюць на індыйскі рынак 77 такіх машын. Яны будуць працаваць на адкрытым вугальным кар'еры, адным з самых вялікіх у Індыі. Побач з ім па праекце адкрыюць і сучасны сэрвісны цэнтр Беларускага аўтазавода. Агульная сума кантракту - каля 200 мільёнаў долараў.