БелАЗ павялічвае экспартныя продажы кар'ернай тэхнікі

13 мая 2021
З пачатку года жодзінскія машынабудаўнікі адгрузілі ў розныя краіны ўжо больш як 240 адзінак тэхнікі. Адзін з ключавых кантрактаў з Індыяй, вялікая цікавасць да нашых БелАзаў і ў Чылі. Найбольшы аб'ём знешніх продажаў (а гэта 80 % экспарту) - рынак Расіі. Дарэчы, сярод актуальных дамоўленасцяў 93 самазвалы для працы ў вугальных кар'ерах Якутыі. 

Сярод новых трэндаў холдынгу БелАЗ - распрацоўка і стварэнне дызель-тралейвозаў - спецыяльных кар'ерных самазвалаў, якія працуюць па прынцыпе трамвая або тралейбуса ва ўмовах здабычы карысных выкапняў на вялікай глыбіні. У такіх БелАЗах  зацікаўлены прамыслоўцы з Сахаліна, а таксама з Узбекістана.