БелАЗ стварае кар'ерныя электрасамозвалы

11 апреля 2021

Беларускі аўтазавод асвойвае ноу-хау ў цяжкавагавым аўтапраме. Гэта электрасамазвал. Зараз канструктары праводзяць выпрабаванні 90-тоннага БелАЗа на электрычным акумулятары. У планах і машына на 220 тон. Такая тэхніка не толькі экалагічная, але і эканамічная. Дастаўка паліва ў аддаленыя кар'еры, напрыклад, Якуціі абыходзіцца вельмі дорага. Яшчэ адна разнавіднасць новых грузавікоў - дызель-тралейвозы. Яны ўжо працуюць на Сахаліне ў кар'ерах, дзе ёсць інфраструктура для падзарадкі (па прынцыпе тралейбусаў або электробусаў). Такім чынам БелАЗ падтрымлівае агульнасусветны зялёны трэнд нулявых выкідаў вуглякіслага газу.