БелАЗ з пачатку года адправіў у Казахстан 46 самазвалаў

5 сентября 2018

Беларускую тэхніку чакаюць у Казахстане. БелАЗ з пачатку года туды адправіў 46 самазвалаў. Усяго на кар'ерах па здабычы вугалю, алюмінію або золата ў гэтай краіне працуюць больш за тысячу адзінак тэхнікі, сабранай у Жодзіне. У БелАЗа 80 прадпрыемстваў дзелавых партнёраў з Казахстана, пры гэтым нашы машынабудаўнікі пастаянна заключаюць кантракты з новымі.

Анатоль Трамбіцкі, начальнік камерцыйнага аддзела па краінах СНД ААТ "БелАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БелАЗ-холдынг": "З'яўляюцца новыя прадпрыемствы і спажыўцы ў Казахстане. Напрыклад, "Шубарколь Прэміум" або для "Кастанайскіх мінералаў" мы нядаўна грузілі машыны. Вось нядаўна мы паставілі на рынак Казахстана новую мадэль на 220 тон".

Беларускі аўтазавод рыхтуецца адзначыць сваё 70-годдзе. Маштабныя ўрачыстасці з прэзентацыяй ноу-хау пройдуць на БелАЗе 28 і 29 верасня.