БелАЗ пашырае супрацоўніцтва з краінамі ЕАЭС

22 марта 2021
Жодзінскі БелАЗ мае намер павялічыць экспарт у краіны далёкага замежжа, выкарыстоўваючы крэдытна-фінансавыя інструменты Еўразійскага банка развіцця. Як адзначыў падчас наведвання вытворчасці міністр прамысловасці і АПК Еўразійскай эканамічнай камісіі Артак Камалян, дынаміка продажаў кар'ернай і іншай тэхнікі добрая: за ўвесь мінулы год у краіны ЕАЭС пастаўлены 232 машыны, а сёлета за два месяцы ўжо амаль 90. Акрамя таго, у рамках інавацыйнай прамысловай кааперацыі БелАЗ супрацоўнічае і з расійскімі кампаніямі "Раснана" і "Расатам". 
Сёння сярод папулярных мадэляў Беларускага аўтазавода  кар'ерныя самазвалы грузападымальнасцю 220 і 240 тон. У тройцы экспартных лідараў таксама 130- і 55-тонныя БелАЗы.  



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя