БелАЗ плануе выпускаць самазвалы на змешаным паліве

17 сентября 2019

Свае экалагічныя трэнды і ў Беларускага аўтазавода. БелАЗ плануе выпускаць самазвалы, якія працуюць на змешаным паліве - 60 % дызель, 40 % газ. Да канца года дзве такія машыны паедуць у Мурманскую вобласць Расіі. А ў перспектыве  жодзінскія машынабудаўнікі будуць супрацоўнічаць з прамыслоўцамі з  Екацерынбурга, якія стварылі поўнасцю  газавы  рухавік.