Беларуськалій павялічвае выпуск новай прадукцыі на экспарт

17 августа 2018

Беларуськалій павялічвае выпуск новай прадукцыі на экспарт і чакае станоўчага эфекту ад горна-абагачальнага камбіната ў Петрыкаве. Гэты інвестпраект на фінішы рэалізацыі. Там будзе створана паўтары тысячы новых працоўных месцаў. Пра гэта заявілі ў Салігорску, дзе адбыўся выпуск мільённай тоны комплексных мінеральных угнаенняў. Сімвалічна і тое, што на такую яркую лічбу гарнякі выйшлі ў 60-годдзе як самога прадпрыемства, так і Салігорска. Мінеральныя ўгнаенні, у аснове якіх азот, фосфар і калій, папулярныя ў многіх краінах.

Іван Галаваты, генеральны дырэктар ААТ "Беларуськалій": "Што таксама імпануе - 90 % абсталявання, якое сёння вырабляе высакаякаснае ўгнаенне, зроблена беларускімі машынабудаўнікамі. І мы бачым перспектыву. Мы плануем у найбліжэйшыя гады шляхам мадэрнізацыі павялічыць прадукцыйнасць цэха на 20 %. Мы разглядаем магчымасць будаўніцтва аналагічнай вытворчасці на 2-м рудаўпраўленні".

Сам жа Салігорск рыхтуецца да вялікага свята. Урачыстыя мерапрыемствы з нагоды юбілею пройдуць напрыканцы наступнага тыдня.