Беларуськалій пачынае будаваць новы руднік - Дарасінскі

21 мая 2019

Памятны знак сёння адкрыў губернатар Мінскай вобласці Анатоль Ісачанка. На прамысловай пляцоўцы ўзвядуць адміністрацыйна-бытавы комплекс, цэх драблення, склад руды і наземны канвеер для дастаўкі сыравіны на фабрыку. Новы руднік дапаможа павялічыць аб'ёмы вытворчасці да 9 мільёнаў тон за год. Шахтавае поле будзе размяшчацца пад тэрыторыямі Салігорскага, Любанскага і Слуцкага раёнаў. Узвесці руднік плануюць  паскоранымі тэмпамі - за чатыры гады.

Новы Дарасінскі руднік - гэта і стварэнне 840 працоўных месцаў. Зараз Беларуськалій сумесна з кітайскай кампаніяй будуе і новы завод па вытворчасці нітрату калію.