Беларусі і Японіі неабходна больш актыўна супрацоўнічаць па ўсіх кірунках

20 июля 2016

Сёння аб гэтым заявіла віцэ-прэм'ер нашай краіны Наталля Качанава на сустрэчы з дэпутатам верхняй палаты парламента Японіі Масака Моры. Пры гэтым віцэ-прэм'ер адзначыла сур'ёзныя напрацоўкі Беларусі ў ахове здароўя, сацыяльнай сферы, экалогіі. Вопыт і падыходы нашых спецыялістаў могуць быць карысныя японскім калегам. У ліку прыярытэтных сфер, паводле слоў віцэ-прэм'ера, застаецца і гуманітарнае супрацоўніцтва.

Масака Моры, член Палаты саветнікаў парламента Японіі: "Мы жадалі б развіваць адносіны паміж краінамі. Ужо на працягу пяці гадоў на аздараўленне ў Беларусь прыязджаюць дзеці з Японіі. Дзейнічаюць і сумесныя адукацыйныя праграмы".

Ужо ў пачатку жніўня дзеці з раёнаў, пацярпелых ад аварыі на АЭС "Фукусіма", прыедуць адпачываць у беларускі аздараўленчы цэнтр "Зубраня".