Беларусі і Літве трэба развіваць доўгатэрміновае эканамічнае супрацоўніцтва

4 ноября 2014

У першую чаргу гэта магчыма дзякуючы стварэнню сумесных кампаній праз акцыянерны капітал. Пра гэта заявіў сёння наш прэм'ер-міністр на 10-м Беларуска-літоўскім эканамічным форуме ў Магілёве. Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што дзве краіны аб'ядноўваюць не толькі агульныя гісторыя і культура, але і цесныя эканамічныя сувязі. Урад Беларусі створыць усе ўмовы, каб сумесных кампаній было больш. Тым больш што з 1 студзеня наступнага года ўзрастуць перспектывы з пачаткам працы Еўразійскага эканамічнага саюза.


Міхаіл Мясніковіч, Прэм'ер-міністр Беларусі: Я думаю, што гэта інтэграцыя такіх двух вялікіх эканамічных утварэнняў. І мы свайго роду - Беларусь і Літва - мост у гэтых адносінах. Безумоўна, гэта будзе садзейнічаць умацаванню даверу ў гандлі паміж эканамічнымі ўтварэннямі і нашымі дзяржавамі.


Альгідрас Буткявічус, Прэм'ер-міністр Літвы: Хачу нагадаць, што наступны год аб'яўлены ЮНЕСКА годам Агінскага. І тут, я думаю, будзе добрая падстава і добрыя магчымасці для паказу нашай агульнай культурнай спадчыны.


Беларуска-літоўскі эканамічны форум праводзіцца па чарзе ў Беларусі і Літве. Гэта эфектыўная пляцоўка для абмеркавання шырокага кола эканамічных пытанняў і сумесных інвестыцыйных праектаў. Дарэчы, Магілёўская вобласць - лідар па прыцягненні прамых літоўскіх інвестыцый. У свабоднай эканамічнай зоне Магілёў 7 прадпрыемстваў-рэзідэнтаў з удзелам літоўскага капіталу. А агульны аб'ём інвестыцый амаль 140 мільёнаў еўра.




Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя