Беларусі і Грузіі трэба больш актыўна рэалізоўваць дамоўленасці

26 мая 2016

Парламентарыі Беларусі і Грузіі могуць значна ўплываць на развіццё гандлёва-эканамічных, інвестыцыйных, навукова-тэхнічных і культурных сувязяў. Аб гэтым заявіў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Віктар Гумінскі ў Грузіі на сустрэчы са старшынёй парламента гэтай краіны Давідам Усупашвілі. Бакі адзначылі, што трэба больш актыўна садзейнічаць рэалізацыі дамоўленасцяў, дасягнутых на вышэйшым узроўні. Віктар Гумінскі знаходзіцца ў Тбілісі з нагоды правядзення ўрачыстых мерапрыемстваў, прымеркаваных да 25-годдзя незалежнасці Грузіі.