Беларусбанк прадаўжае абслугоўваць крэдыты, узятыя пад 14 і 16 % гадавых

6 августа 2013

Беларусбанк прадаўжае абслугоўваць крэдыты, узятыя пад 14 і 16 % гадавых. Пра гэта сёння заявілі прадстаўнікі банка, каменціруючы яшчэ адны чуткі пра тое, што нібы ўся дзейнасць па гэтых крэдытах альбо будзе, альбо ўжо спынена.


У Беларусбанку падкрэсліваюць, што яны па-ранейшаму сацыяльна арыентаваныя, і сярод прапануемых пазык у іх крэдыт на будаўніцтва жылля для шматдзетных сямей. Усяго пад 12% на 20 гадоў. Па раней заключаных дагаворах крэдытаванне будзе весціся ў поўным аб'ёме.