Беларусбанк плануе выпускаць банкаўскія карты нацыянальнай аплатнай сістэмы Кітая

25 августа 2017

Беларусбанк плануе выпускаць банкаўскія карты нацыянальнай аплатнай сістэмы Кітая Union-Pay. Гэта прадугледжвае мемарандум аб паразуменні, падпісаны паміж беларускім банкам і UnionPay International сёння ў Мінску. Мэтай дакумента з'яўляецца ўстанаўленне адносін стратэгічнага партнёрства, развіццё доўгатэрміновага і эфектыўнага супрацоўніцтва бакоў, а таксама дасягненне паразумення па правядзенні сумесных праектаў. Першым чынам гэта датычыцца арганізацыі абслугоўвання трымальнікаў картак нацыянальнай аплатнай сістэмы Кітая.

Віктар Ананіч, старшыня праўлення ААТ "АСБ Беларусбанк":

"Пачнем мы супрацоўніцтва з эквайрынга. Трымальнікі картак UnionPay змогуць абслужыцца ў абсталяванні Беларусбанка. Банкаматы, інфакіёскі, тэрмінальнае абсталяванне прадпрыемстваў гандлю. Далейшае - гэта эмісія і напаўненні карпаратыўнага блока праз UnionPay".

Гэ Хуаюн, прэзідэнт Unionpay International:

"Праз супрацоўніцтва з Беларусбанкам мы бы хацелі пашыраць сваю эквайрынгавую сетку. Не толькі сярод мясцовага насельніцтва, але і сярод замежнікаў. Хочацца, каб усе ацанілі, што UnionPay - гэта якасць і бяспека".

Адзначу, што кітайская аплатная сістэма займае першае месца ў свеце па колькасці выпушчаных пластыкавых карт, разлічыцца якімі можна больш чым у 160 краінах свету.