Будкомплекс краіны. Тэма самая што ні на ёсць народная. Так, за апошнія гады для развіцця было зроблена нямала. Але, на жаль, лыжка дзёгцю ўсё роўна часам прысутнічае. Гэта адвечная праблема даўгабудаў, не такія хуткія чэргі і кошт квадратнага метра. Так што кантроль і толькі кантроль.
У перыяд пандэміі будкомплекс Беларусі дадаў 5,5 %
Нягледзячы на апраўданую месцамі крытыку, будаўнічы комплекс, адзін з нешматлікіх, хто не прасеў у пандэмію. Наадварот, падцягнуў увесь ВУП (рост за паўгоддзе на 5,5 %). А жылля з дзяржпадтрымкай пабудавалі і ўвогуле больш чым на 17 %. Для параўнання ў суседняй Расіі - тэмпы ўводу жылфонду знізіліся на 11. З-за таго, што не спыніліся ў цяжкі час, гэта забяспечыла нашых людзей працай і прыбыткам. Добры прыклад для іншых галін.
Прэзідэнт: Калі спынімся, ніколі не раскруцім сваю вытворчасць
У краіне сёлета пабудуюць каля 4 млн квадратных метраў. Гэта ўзровень мінулага года. Аб'ёмы будаўніцтва для шматдзетных постаянна павялічваюць, пры гэтым таксама інтэнсіўна расце чарга. Шматлікія па-ранейшаму чакаюць запаветныя квадраты. Таму трэнд такі: вялікія сем'і атрымаць жыллё павінны на працягу года.
Будаўніцтва жылля - прыярытэт дзяржпалітыкі
За першае паўгоддзе кошт 1 квадратнага метра з дзяржпадтрымкай склаў 1 019 рублёў. Варыянт не ўсім па кішэні. Але ўжо ў найбліжэйшы час, каб мара аб уласных метрах не была чымсьці недасягальным, падрыхтаваны новы праект указа.У 2020 годзе ў Беларусі пабудуюць 135 тыс. квадратаў арэнднага жылля
У краіне штогод расце доля арэнднага жылля. Будуюць паўсюдна, у тым ліку каля буйных прадпрыемстваў і вытворчасцяў. Зручна, калі зусім побач ёсць моцны тыл у выглядзе кватэры.Арэнднае жыллё для бюджэтнікаў
Больш за ўсё арэндных новабудоўляў сёлета з'явілася ў Мінскай і Брэсцкай абласцях. Новыя падыходы не так даўно замацавалі ў пастанове ўрада. На першачарговае атрыманне арэндных кватэр зараз могуць разлічваць у тым ліку ўрачы, настаўнікі, працаўнікі культуры.Ігар працуе на станцыі меддапамогі. Як толькі з'явілася прапанова на арэндныя кватэры, не разважаючы напісаў заяву. Рэчы перавезлі ў першы выхадны, пасля таго, як далі дабро і заключылі дамову. Падарунак прыпаў як раз да свята 3 ліпеня. На Дзень Незалежнасці і пераехалі. Зараз абжываюць свае квадраты.
Генпланы развіцця Смалявічаў, Рудзенска і Фаніпаля прадставяць для грамадскага абмеркавання
Будуюць больш у апошні час і ў гарадах-спадарожніках. З'яўленне такіх буйных праектаў як парк "Вялікі камень", Біякарпарацыя цалкам змяняюць аблічча некалі непрывабных правінцыйных мястэчкаў. Смалявічы, Рудзенск, Фаніпаль - сёння па працу сюды едуць з Мінска і іншых рэгіёнаў Беларусі.
У Беларусі будзе створаны холдынг арганізацый шкляной прамысловасці
Увага і да сістэмы дзяржрэгулявання галіны. Яна патрабуецца ва ўдасканаленні: лішніх бар'ераў быць не павінна! Курс - на скарачэнне адміністрацыйных працэдур. Асобна спыніліся на стварэнні холдынгу для шкляной прамысловасці. У найбліжэйшы час ён аб'яднае найбуйнейшых вытворцаў. Актуальна. Бо ўжо з пачатку наступнага года Беларусь адмовіцца ад аднаразовага пластыкавага посуду і тары. Іх заменіць экалагічная ўпакоўка.Апроч рабочых месцаў у рэгіёнах, будаўніцтва жылля трэба ствараць і камфортнае асяродде для жыцця людзей. Адпаведную інфраструктуру, асабліва гэта датычыцца раёнаў-новабудоўляў. Знайсці для іх годныя дызайнерскія рашэнні - яшчэ адна задача. Зрэшты, будкомплекс гэта як раз той самы пэўны выпадак, калі аб выніку - якасці - можна меркаваць ужо візуальна.













