Беларусь закупіла 80 тысяч тон нарвежскай нафты для перапрацоўкі на "Нафтане"

21 января 2020
Як паведамілі ў прэс-службе канцэрна "Белнафтахім", яна будзе дастаўляцца праз Клайпедскі порт. І першыя пастаўкі назначаныя на найбліжэйшы час. У краіну нафту прывязуць чыгуначным транспартам. Нагадаем, Расія 1 студзеня спыніла пастаўкі нафты ў Беларусь з-за адсутнасці дамоўленасцяў па цане. Перамовы аб тарыфах часова прыпыненыя. Але Мінск і Масква знайшлі рашэнне нафтавай спрэчкі, вызначыўшы падыходы ў кампенсацыі за брудную расійскую нафту.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя