Беларусь закупляе яшчэ адзін танкер азербайджанскай нафты

26 августа 2020
Азербайджан анансаваў новыя пастаўкі нафты ў нашу краіну. Аб'ём чарговай партыі - парадку 94 тыс. тон. Здзелку  ўзгаднілі яшчэ некалькі тыдняў назад. А днямі - танкер выйдзе ў мора з турэцкага порта  Джэйхан. Азербайджан далучыўся да пула пастаўшчыкоў нафты для нашай краіны ў гэтым годзе. Адгрузкі сыравіны стартавалі ў сакавіку. Найбуйнейшая нафтакампанія краіны  Socar  заяўляла аб гатоўнасці  выйсці па выніках года на мільён тон вуглевадародаў для Беларусі. Напярэдадні ў Белнафтахіме адзначалі, што доля альтэрнатыўных паставак нафты набліжаецца да 10 %.