Беларусь зацікаўленая ў рэалізацыі індустрыяльна-інавацыйнага праекта Еўразійскія ініцыятывы. Гэта адна з самых маштабных ідэй Міжнароднага фонду супрацоўніцтва і партнёрства Чорнага і Каспійскага мораў у галіне навукі і даследаванняў. Сёння ў Мінску праходзіць пасяджэнне савета фонду.
На пасяджэнні абмяркуюць і стварэнне ў Беларусі тэхнапарка фонду. Ужо ў наступным годзе арганізацыя гатовая пачаць будаўніцтва гэтага аб'екта.














