Беларусь зацікаўленая ў развіцці ўзаемаадносін Мытнага саюза і Індыі

20 мая 2013

Пра гэта сёння на сустрэчы са спікерам Народнай палаты парламента Індыі Мейрай Кумар заявіў прэм'ер-міністр Беларусі. На думку Міхаіла Мясніковіча, бакі маглі б скласці дагавор аб зоне вольнага гандлю, які паспрыяе больш цеснай эканамічнай кааперацыі. Што тычыцца двухбаковых адносін, то беларускі прэм'ер адзначыў іх даверны характар і пераход ад гандлёвага супрацоўніцтва да інвестыцыйнага: ужо з'явіліся сумесныя інавацыйныя праекты. У сваю чаргу Мейра Кумар адзначыла, што ў асобе Беларусі Індыя бачыць сапраўднага сябра, а індыйскі парламент, які складаецца з 42 партый, выступае за пашырэнне ўзаемадзеяння з нашай краінай у розных сферах.


У мінулым годзе прэм'ер-міністр Беларусі наведваў Індыю з афіцыйным візітам. Паводле слоў Міхаіла Мясніковіча, у дзвюх краін сур'ёзны патэнцыял партнёрства, а прыезд індыйскай дэлегацыі ў Беларусь здольны адкрыць новую старонку ў адносінах  дзяржаў.