Пашырэнне двухбаковых адносін з Індыяй

24 февраля 2015

Аб гэтым сёння заявіў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч падчас сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Індыі ў Беларусі Манаджам Кумарам Бхарці. Бакі абмеркавалі пытанні беларуска-індыйскага гандлёва-эканамічнага і міжпарламенцкага супрацоўніцтва, інвестыцыйнай і гуманітарнай палітыкі. 

Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што 18-19 сакавіка плануецца пасяджэнне беларускай часткі сумеснай камісіі па пытаннях двухбаковага супрацоўніцтва. А ў найбліжэйшы час Беларусь з рабочым візітам наведае Прэзідэнт Індыі.