Беларусь зацікаўленая ў дапамозе ЕБРР супраць COVID-19

15 мая 2020
Беларусь зацікаўленая згуртаваць намаганні з Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця ў барацьбе з наступствамі пандэміі. Гэта напярэдадні заявіў прэм'ер-міністр Беларусі падчас сустрэчы ў фармаце відэаканферэнцыі з кіраўніком арганізацыі. Як адзначыў Сяргей Румас, беларускі ўрад падрыхтаваў адпаведныя меры рэагавання, якія, у прыватнасці, закліканыя ўмацаваць сістэмы аховы здароўя і сацабароны, а таксама падтрымаць рэальны сектар эканомікі. Прэм'ер падкрэсліў, гэтыя меры запатрабуюць немалых фінансаў, і Мінск з удзячнасцю і зацікаўленасцю ставіцца да дапамогі, якую гатовы аказаць Еўрапейскі банк.