Беларусь за агульны рынак Еўразійскага эканамічнага саюза без выняццяў і абмежаванняў

10 апреля 2014

Беларускі бок, між тым, пацвярджае сваю пазіцыю і выступае за агульны рынак Еўразійскага эканамічнага саюза без выняццяў і абмежаванняў. Праект дагавора аб стварэнні Еўразійскага саюза і рэалізацыя сумесных праектаў у рамках Саюзнай дзяржавы абмяркоўваліся сёння ў беларускім урадзе.


Рыгор Рапота, Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы: Апроч бягучых пытанняў нам трэба вызначыцца з перспектывамі развіцця Саюзнай дзяржавы. Гэта, мабыць, асноўная тэма, над якой ужо год працуем, выйшлі на фінішную прамую і хочам яе падаць прэм'ер-міністрам, а затым і прэзідэнтам. Гэта, напэўна, самае галоўнае.


Гэтыя і іншыя найбольш актуальныя пытанні будуць вынесены на парадак дня самітаў кіраўнікоў урадаў, а затым і кіраўнікоў дзяржаў.