Беларусь выступае за саюзны экспарт у прамысловасці

12 сентября 2019
У Мінпраме сёння расказалі аб прапановах па галіновай дарожнай карце з Расіяй. У прыярытэце роўны доступ на рынкі. Для гэтага трэба зняць усе бар'еры і пры неабходнасці змяніць нацыянальныя заканадаўствы. Адзіная прамысловая палітыка прадугледжвае адыход ад стварэння прадпрыемстваў-дублёраў  і развіццё саюзнага экспарту - гэта сумесная вытворчасць, прасоўванне і продаж прадукту. Дарожная карта па ўзаемадзеянні ў прамысловасці павінна быць узгоднена да 8 снежня.