Беларусь выступае за сістэмнае ўмацаванне гандлёва-эканамічных адносін з Кыргызстанам

22 февраля 2020
Сумесныя вытворчасці, пастаўкі тэхнікі, супрацоўніцтва ў сферы АПК, гуманітарныя і культурныя праекты - Беларусь выступае за сістэмнае ўмацаванне гандлёва-эканамічных адносін з Кыргызстанам. Напярэдадні ва ўрадзе абмеркавалі прыярытэтныя  напрамкі работы для нарошчвання эканамічнага патэнцыялу дзвюх краін.  Вынікам пасяджэння міжурадавай камісіі стаў шэраг канкрэтных пагадненняў. На вуліцах Бішкека могуць з'явіцца беларускія электробусы, прапрацоўваецца стварэнне сумеснага агракластара.

Таксама падпісаны  пагадненні  аб супрацоўніцтве ў навукова-тэхнічнай, гуманітарнай і культурнай сферах. Двухбаковыя кантакты стануць асновай для больш цеснага ўзаемадзеяння ў іншых інтэграцыях, галоўным  чынам у ЕАЭС і СНД, куды ўваходзіць Кыргызская Рэспубліка.