Беларусь абралі старшынёй міждзяржаўнага савета па супрацоўніцтве ў навукова-тэхнічнай і інфармацыйнай сферах

25 сентября 2015

У Мінску абмеркавалі пілотныя праекты праграмы інавацыйнага партнёрства дзяржаў - удзельнікаў СНД на перыяд да 2020 года. Для фінансавання выбралі 4 бізнес-рашэнні, якія будуць выгадныя для агульнага рынку. Адна з самых перспектыўных - сфера нанатэхналогій.

Аляксандр Шумілін, старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі:

"Цікавы праект, такі як суперкамп’ютары і стварэнне сеткі суперкамп’ютараў. Дазваляюць у тры з паловай разы скараціць хуткасць праектавання машынай абсталявання - гэта час. І ў дзесяць разоў скараціць цану новай распрацоўкі за кошт мадэлявання. Другі кірунак - гэта стварэнне нанаалмазаў і рэжучых інструментаў. За кошт нанаалмазаў знос інструментаў памяншаецца ў 10 разоў".

Удзельнікі абмеркавалі пытанні каардынацыі навукова-тэхнічнага і інавацыйнага супрацоўніцтва міждзяржаўных арганізацый СНД, ЕАЭС і Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.