Беларусь другі раз прымае тыдзень Еўразійскай групы

12 ноября 2018

Процідзеянне фінансаванню тэрарызму і злачыннасці, а таксама барацьба з адмываннем грошай. Сёння ў Мінску стартаваў тыдзень Еўразійскай групы. У ім прымаюць удзел спецыялісты фінансавай разведкі з дзевяці краін - удзельніц ЕАГ, а таксама дзяржаў і міжнародных арганізацый-назіральнікаў. Усяго каля 250-ці экспертаў. Асноўная мэта - распаўсюджванне міжнародных стандартаў, удасканаленне нацыянальнага заканадаўства і выяўленне рызык і пагроз. Яшчэ адзін важны момант форуму - падрыхтоўка Беларусі да міжнароднай ацэнкі так званай нацыянальнай антыадмывачнай сістэмы. Дадатны вынік дазволіць нашай краіне палепшыць свае пазіцыі ў сусветных фінансавых топах.

Аляксандр Пракапенка, начальнік першага аддзела ДФР Камітэта дзяржкантролю Беларусі: "Дадзенае мерапрыемства з практычнага пункта гледжання карысна для Беларусі, бо ў нас сёлета пачалася і будзе працягвацца ў наступным годзе ацэнка нашай нацыянальнай "антыадмывачнай" сістэмы. У сакавіку 19 года да нас прыедуць эксперты-ацэншчыкі ЕАГ. І, адпаведна, вопыт будзе намі ўжыты, спадзяюся, у дадатным ключы. Калі мы ў дадатным ключы праходзім гэтую ацэнку, то з намі ўжо міжнародныя фінансавыя інстытуты размаўляюць ужо зусім на іншай мове, гэта значыць, разумеючы, што ў нас работа вядзецца па прадухіленні легалізавання пазапраўных прыбыткаў. Адпаведна, крэдыты нам будуць выдавацца пад схаднейшыя працэнты".

Адзначым, Беларусь другі раз прымае такі аўтарытэтны форум. Пленарны тыдзень праходзіў у нашай краіне ў 2013 годзе.