Беларусь сустрэла новы 2021 год

1 января 2021
Галоўнае пажаданне сёння: хай 2021 год - год Металічнага Быка - будзе значна лягчэйшым для чалавецтва, чым высакосны 2020-ты. Гэты меседж часцей за ўсё гучыць у віншаваннях адзін аднаму. Аб гэтым гаварылі і на Кастрычніцкай плошчы сталіцы напярэдадні апоўначы. Менавіта тут быў дадзены галоўны навагодні феерверк краіны, прычым залпы ўпершыню былі зробленыя з Аляксандраўскага сквера. У святочную атмасферу першых гадзін новага года акунуўся Станіслаў Ліпскі.

Яшчэ да паўночы першыя госці акунуліся ў атмасферу навагодняга цуду ў сэрцы сталіцы. З 12 дня да 3 ночы "Калядны кірмаш" сваімі пачастункамі радаваў жыхароў і гасцей Мінска. Улады горада падоўжылі работу метро да трох ночы; аўтобусы, тралейбусы, трамваі і ўвогуле працавалі да чатырох.

Галоўныя масавыя гулянні першых гадзін новага года прайшлі тут, на Кастрычніцкай плошчы сталіцы, у самым цэнтры рэспублікі: феерверк быў запушчаны з Аляксандраўскага сквера. Дарэчы, упершыню ў гісторыі нашай краіны!

Галоўны феерверк краіны на Кастрычніцкай плошчы

Але перад і пасля феерверка, які, дарэчы, доўжыўся больш за пяць хвілін, святочны канцэрт на спецыяльна збудаванай  сцэне ля Палаца Рэспублікі радаваў жыхароў Мінска і гасцей сталіцы.

Дзед Мароз павіншаваў кожнага, хто прыйшоў на Кастрычніцкую плошчу: святочная  атмасфера нікога не пакінула абыякавым.

Усяго ж у 18 кропках Мінска былі арганізаваныя навагоднія гулянні.

Віцебск сустрэў 2021 год дажджом і салютам

Віцебск таксама сустрэў новы 2021 год дажджом і грымотамі святочнага феерверка. У 01:30 неба над Заходняй Дзвіной расфарбавалі рознакаляровыя залпы. Жыхары абласнога цэнтра і госці сабраліся на плошчы Перамогі ля Галоўнай ёлкі Віцебска. 

Арганізатары падрыхтавалі музычнае прадстаўленне, на сцэне выступілі творчыя калектывы горада. У танцах кружыліся і замежныя студэнты. У віцебскіх ВНУ вучацца прадстаўнікі дзясятка краін свету. Новы год яны сустрэлі пад небам Беларусі.

Першы беларус 2021 года з'явіўся ў Віцебску

Дарэчы, менавіта ў Віцебску з'явіўся на свет першы беларус у 2021 годзе. Нарадзіўся хлопчык у абласным клінічным радзільным доме, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя. Малога назвалі Раманам...

Вяртаючыся да Галоўнай ёлкі краіны,  адзначаем:  ужо ў навагоднюю ноч беларусы гавораць пра сілу яднання народа.

Будзем верыць, што  2021 год - год Металічнага Быка па ўсходнім календары - будзе значна прасцейшым для чалавецтва, чым год 2020-ты! 

Але вяртаемся ў Мінск. Зімовы канцэрт: святломузычнае прадстаўленне чакае кожнага з вас тут, на Кастрычніцкай плошчы, 1 і 2 студзеня з 18:00 да 21:00!