Беларусь увайшла ў чацвёрку сусветных экспарцёраў сыру і тварагу

31 мая 2019

Беларусь увайшла ў чацвёрку сусветных экспарцёраў сыру і тварагу па выніках першага квартала. Паводле інфармацыі Белстата, нашы вытворцы за перыяд са студзеня па сакавік бягучага года паставілі амаль 60 тысяч тон прадукта, што на 11 тон больш, чым за аналагічны перыяд 2018 года. Па гэтых паказчыках Беларусь апярэдзіла Аўстралію, Іран і Швейцарыю. На першым месцы размясціўся Еўрасаюз - экспарт сыру склаў 262 тысячы тон, на другім - ЗША - 99, трэцяе - у Новай Зеландыі - 89,8 тысяч тон. Асноўным рынкам беларускіх сыроў і тварагу застаецца Расія. На яе прыпадае каля 94 працэнтаў экспарту. Таксама наша прадукцыя прадаецца і ў Балгарыі, Грузіі, Іарданіі, Кітаі, Латвіі, Аб'яднаных Арабскіх Эміратах, ЗША і Японіі.