Беларусь уваходзіць у спіс сусветных краін - экспарцёраў пшаніцы

12 ноября 2019
Наша прадукцыя - як знак якасці - шырока вядомая за межамі краіны. Гэты год для аграрыяў стаў выніковым. Намалоты і ўраджайнасць збожжа па краіне выраслі. Што дазволіла не толькі цалкам закрыць  патрэбнасці ўнутранага рынку, але і экспартаваць.

Так, летась экспарт пшаніцы павялічыўся ў 5,6 раза  ў параўнанні з 2017-м. У грашовым выражэнні гэта склала амаль 420 тысяч долараў.

Адзначым, Беларусь уваходзіць у спіс сусветных краін - экспарцёраў пшаніцы. На долю Еўропы прыпадае  траціна сусветнага экспарту збожжа. І наша краіна займае ў гэтым спісе 34-е месца.

Па вытворчасці збожжа наша краіна займае пятае месца ў СНД. На душу насельніцтва прыпадае  амаль 650 кілаграмаў. Лідзіруюць  Украіна, Малдова і Казахстан.