У сваю чаргу Беларусь уваходзіць у чацвёрку асноўных гандлёвых партнераў Украіны

7 октября 2013

Сёння Украіна па аб'ёме беларускага экспарту займае другое месца пасля Расіі сярод краін СНД. У сваю чаргу Беларусь уваходзіць у чацвёрку асноўных гандлёвых партнераў Украіны. Летась тавараабарот паміж краінамі дасягнуў рэкордных 8-мі мільярдаў долараў.


Новы імпульс адносіны набылі пасля сустрэчы на вышэйшым узроўні ў чэрвені гэтага года. Лідары Беларусі і Украіны дамовіліся аб сумесных вытворчасцях, выкарыстанні беларускага вопыту ў мадэрнізацыі ўкраінскай сельскай гаспадаркі і ў падрыхтоўцы спецыялістаў у сферы атамнай энергетыкі. Тады ж прэзідэнты паставілі кропку і ў пытанні афармлення дзяржмяжы паміж Беларуссю і Украінай.