Беларусь - у трыццатцы перадавых краін па распрацоўцы праграмнага забеспячэння

9 декабря 2013

Высокі статус беларускіх распрацоўшчыкаў пацвердзілі сусветныя кампаніі па вытворчасці камп'ютарных гульняў. У Мінску ўпершыню на афіцыйным узроўні дыскусіравалі аб гульнявой індустрыі эксперты з Францыі, Ірана і Расіі. Інвестары з Еўропы прыехалі па новыя ідэі, а прадстаўнікі адной буйной кампаніі ўжо нацэленыя на вытворчасць свайго гульнявога праекта ў нашай краіне. Па меркаванні міжнародных спікераў, будучыня айці-індустрыі - за мабільнымі тэхналогіямі.


Марыа Рыца, дырэктар кампаніі па вытворчасці відэагульняў, Францыя: Я бачу будучыню ў мабільных прыстасаваннях, і ў гульнях, якія будуць выпускацца для іх. Магу прывесці просты прыклад. Электрычнасць стала неад'емнай часткай жыцця людзей, і для гэтага спатрэбілася 80 гадоў. А мабільная індустрыя заняла палову айці-рынку за восем гадоў. Такія паказчыкі ўражваюць.


Першая ў Беларусі канферэнцыя па распрацоўцы відэагульняў абяцае стаць штогадовай і плануе прыцягнуць яшчэ больш міжнародных спікераў са сферы гульнявой індустрыі.