Беларусь сёлета плануе зарабіць не меней за тры мільярды долараў на экспарце прадуктаў харчавання

21 сентября 2017

Пра харчовую бяспеку і продаж сельгастэхнікі на рынак СНД сёння гавораць у Мінску ў штаб-кватэры Садружнасці. Там пачаў працу Міжурадавы савет па пытаннях аграпрамысловага комплексу на ўзроўні кіраўнікоў сельскагаспадарчых ведамстваў краін-удзельніц. Рынак СНД для Беларусі застаецца прыярытэтным, нягледзячы на тое што краіна нарошчвае аб'ёмы паставак прадукцыі на далёкае замежжа.

Форум сельскагаспадарчых ведамстваў працягне працу і заўтра. Абмяркоўваюцца кааперацыі і спецыялізацыі ў аграрнай сферы і стварэнне на іх базе агульнага аграрнага рынку СНД.