Экспарт беларускай сельгаспрадукцыі па выніках мінулага года адзначыўся новым рэкордам. АПК закрывае год з лічбай 6 з паловай мільярдаў долараў. І гэта амаль плюс 700 мільёнаў да ўзроўню 2020. Пры гэтым унутраны рынак забяспечаны ўсімі неабходнымі таварамі. Вытворцы распрацоўваюць навінкі, каб беларусы не адчулі недахопу і дыскамфорту ад увядзення прадуктовага эмбарга на тавары з краін, якія падтрымалі супраць нас санкцыі.
Па выніках пяцігодкі плануецца нарасціць экспарт да 7 мільярдаў долараў.













