Гэта на пасяджэнні прэзідыума Саўміна заявіў Міхаіл Мясніковіч. Сёння падчас разгляду праекта закона аб рэспубліканскім бюджэце на наступны год прэм'ер-міністр адзначыў, што асаблівую ўвагу неабходна надаваць пытанням валютнага балансу. У прыватнасці, захаванню золатавалютных рэзерваў краіны. Міхаіл Мясніковіч таксама звярнуў увагу, што ў 2015 завяршаецца пяцігодка. У сувязі з гэтым урад і Нацбанк павінны ўзяць на сябе асаблівыя абавязацельствы.














