Беларусь умацоўвае пазіцыі ў Афрыцы

18 сентября 2018

Два буйныя кантракты амаль на 70 мільёнаў долараў на пастаўку збожжасховішчаў падпісаны сёння з Сельскагаспадарчым банкам Судана. Гэтая дзяржава - найважнейшы партнёр Беларусі ў арабскім свеце і ў Афрыцы. Узровень двухбаковага ўзаемадзеяння ўзрос. Бакі абмяняліся візітамі на вышэйшым узроўні. Актывізавалася супрацоўніцтва ў энергетыцы, паліўнай сферы і здабычы карысных выкапняў, а таксама лёгкай прамысловасці і будаўніцтве. Прыярытэтам застаюцца доўгатэрміновая кааперацыя ў машынабудаванні і сельскай гаспадарцы.

Сяргей Рачкоў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Егіпце, Амане, Алжыры і Судане па сумяшчальніцтве:

"Мы надаем апошнім часам значную ўвагу праектам у Судане. У нас распрацавана і ў стадыі рэалізацыі больш чым 7 праектаў. У галіне прамысловасці, сельскай гаспадаркі, здабычы карысных выкапняў, адукацыі і па шэрагу іншых напрамкаў. Апошнім часам супрацоўніцтва Беларусі з Суданам актыўна развіваецца. Імпульс гэтаму развіццю даў візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, і мы разлічваем на атрыманне аддачы ад развіцця супрацоўніцтва з Суданам у першую чаргу ў гандлёва-эканамічнай сферы".

Рэалізацыя дамоўленасцяў дазволіць нарасціць стратэгічныя запасы збожжа ў Судане ў тры разы. Увесь комплекс работ завершаць у 2021 годзе.