Беларусь - Таджыкістан: новыя ўзаемныя інтарэсы

28 ноября 2019
Беларусь - Таджыкістан: новая старонка ў гісторыі двухбаковых адносін. Сёння завяршыўся візіт дэлегацыі Сагдыйскай вобласці азіяцкай краіны па прадпрыемствах Мінскай вобласці. За чатыры дні госці пабывалі ў сталіцы, а таксама Слуцку, Салігорску, Фаніпалі, аграгарадку Самахвалавічы. Усе пункты гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва - а гэта ў асноўным АПК, лёгкая прамысловасць і фарміндустрыя -  зафіксавалі на бізнес-форуме. Тут жа Сагдыйская вобласць сёння прэзентавала і свае магчымасці для інвестараў. Тавараабарот гэтага рэгіёна Таджыкістана з рэгіёнамі Беларусі каля 30 мільёнаў рублёў.

Скласці больш дэталёвую дарожную карту дзелавога рэгіянальнага супрацоўніцтва Мінская і Сагдыйская вобласці змогуць у канцы сакавіка ў Таджыкістане. Візіт беларусаў у гэтую краіну супадзе з Наўрузам - усходнім Новым годам.