Беларусь імкнецца ўвайсці ў пяцёрку краін у рэйтынгу Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця

13 мая 2019

Аб гэтым у "Галоўным эфіры" заявіў міністр эканомікі Дзмітрый Крутой. Зараз у нас 9-ты, 10-ты радок. Рух уверх залежыць ад хуткасці рэалізацыі сумесных праектаў. Летась аб'ём інвестыцый ад банка ў беларускую эканоміку склаў каля 400 мільёнаў еўра. Сёлета яго плануюць павялічыць да 500. ЕБРР - самы буйны інвестар для нашай краіны. І ў поле зроку на гэты год - шэраг інфраструктурных праектаў, сярод іх транспартная сфера і водазабеспячэнне.

Таксама, ЕББР гатовы заняцца цеплавой мадэрнізацыяй шматпавярховак у Беларусі, якім больш як 20 гадоў. Гэты праект можа стартаваць ужо сёлета. У спісе павышэння энергаэфектыўнасці жылля зараз 27 дамоў, жыхары гатовыя ўдзельнічаць у сафінансаванні гэтых прац.