Беларусь стымулюе пераход на электрамабілі

12 марта 2020
Беларусь заявіла пра льготы для ўладальнікаў электракараў - указ сёння падпісаў Прэзідэнт. Укараняецца лепшы сусветны вопыт, каб стымуляваць пераход на больш экалагічны від транспарта. У прыватнасці, дарожны збор адвяжуць ад тэхагляду. Плаціць пошліну  за ўдзел у дарожным руху  не трэба. Паркоўкі да 1 студзеня 2026  года будуць бясплатнымі. Увазная мытная пошліна  абнуліцца. Гэта датычыцца  фізічных асоб, якія ўвозяць электрамабіль у краіну для асабістага карыстання. Дакумент таксама рэгламентуе вылучэнне зямельных участкаў для будаўніцтва зарадных комплексаў, вызваленне іх ад ПДВ. 

Яўген Грачоў, кіраўнік прававога аддзела інтэрнэт-партала "Аўтабізнес": "Стаўка падатку на дабаўленую вартасць  будзе роўная нулю. А тыя, хто ўжо стаў уладальнікам электрамабіля, змогуць вярнуць дадзены падатак у межах да 500 базавых велічынь. Таксама ўказ прадугледжвае істотныя падатковыя льготы  для прадпрыемстваў і арганізацый, якія будуць вырабляць электратранспарт і зарадныя прылады для аўтамабіляў. Тыя прадпрыемствы, якія ўжо маюць у сябе на балансе такія зарадныя прылады, таксама будуць вызваленыя ад ПДВ".


Падпісаны ўказ станоўча  паўплывае і на экалогію, а якімі б ні былі эканамічныя цяжкасці, для краіны пытанні экалогіі, бяспекі і здароўя - важней усяго. Да таго ж Беларусь, нетры якой не багатыя вуглевадародамі, імкнецца развіваць альтэрнатыўную энергетыку. А электрычнасці ў найбліжэйшы час у краіне будзе шмат, бо будуецца АЭС. Так што ўладальнікам электракараў не прыйдзецца задумвацца аб кошце паліва.