Беларусь сярод дзяржаў СНД уваходзіць у тройку важных партнёраў Арменіі

24 октября 2014
Сёння ў Мінску ўпершыню падпісана рамачнае пагадненне аб агульных умовах выдачы экспартных крэдытаў з адным з найбольш паспяховых армянскіх банкаў. Тавараабарот з Арменіяй дынамічна расце, у найбліжэйшыя гады ён павялічыцца ўдвая. Армянскія спажыўцы зацікаўлены ў беларускай тэхніцы і яе якасць ужо ацанілі. У хуткім часе беларускі бок адправіць у Арменію 30 130-тонных спецыялізаваных машын. Актуальнае пытанне - выгадныя ўмовы па крэдытаванні здзелак.

Арсен Мікаелян, старшыня праўлення банка, Арменія: Мы з Банкам развіцця падпісалі гэта пагадненне. Нашы бізнесмены і нашы кліенты могуць атрымліваць фінансаванне з нашага банка ў межах нашага пагаднення. Сёння гэтыя сумы перавышаюць мільярды долараў. І мы думаем, у далейшым гэта падвоіцца.


Сяргей Румас, старшыня праўлення ААТ Банк развіцця Рэспублікі Беларусь: Падтрымка беларускага экспарту становіцца як ніколі актуальнай. Мы даём крэдыты на камфортных умовах. Сума крэдыту павінна быць не менш за мільён долараў. Мы разглядаем толькі буйныя крэдыты. Стаўка па крэдыце ў доларах не перавысіць 4,4 %, а ў еўра 3,3 %.


Беларусь сярод дзяржаў СНД пасля Расіі і Украіны ўваходзіць у тройку важных партнёраў Арменіі. Экспарт беларускіх тавараў у краіну складае больш за 15 мільёнаў долараў.