Беларусь зніжае экспартныя пошліны на нафту

1 октября 2015

Беларусь зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Сёння ўступае ў сілу адпаведная пастанова Саўміна. Зараз стаўка экспартнай пошліны на нафту крыху больш за 91 долар. Для бензіну яе памер складзе каля 71-го, для дызпаліва - амаль 44 долары за тону.