Беларусь сёння адзначае Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі

20 ноября 2016

З прафесійным святам працаўнікоў галіны павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Сёння каля траціны валавой прадукцыі паўночнага рэгіёна атрымліваюць у АПК-холдынгах. Гэтыя інтэграваныя структуры створаныя сёлета. У іх уваходзяць свінаводчыя комплексы, малочна-таварныя фермы і гаспадаркі. Такая інтэграцыя дапамагае аграрыям паспяхова канкурыраваць і вырашаць шэраг праблем.

Расказвае Марына Раманоўская.

Галоўны тэхнолаг Андрэй Завадскі кантраляваць працэс вытворчасці можа на адлегласці. Нядаўна на прадпрыемстве адкрылі новы халадзільнік магутнасцю 500 тон. Па сутнасці, гэта цэлы комплекс для замарозкі і захоўвання прадукцыі. Любая функцыя задаецца адным націскам на сенсарную панэль.

Паспяхова канкурыраваць, упэўненыя спецыялісты, дапаможа і ўступленне прадпрыемства ў АПК-холдынг. Такіх інтэграваных структур у Віцебскай вобласці створана чатыры.

Аграпрамысловыя холдынгі паўночнага рэгіёна аб'ядноўваюць свінаводчыя комплексы, малочна-таварныя фермы і гаспадаркі. У суме - каля 300 тысяч гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў і амаль столькі ж гектараў раллі.

На гэтым невялікім сельгаспрадпрыемстве дзеляцца першым станоўчым вопытам такой інтэграцыі. Уступленне ў АПК-холдынг дапамагло вырашыць адразу некалькі праблем.

Даната Шчалкун, намеснік дырэктара па жывёлагадоўлі сельскагаспадарчага прадпрыемства: "Нас забяспечылі ўсімі камбікармамі па тэхналогіі. З высокім пратэінам для высокапрадукцыйных кароў. Раней куплялі сваімі сіламі. І было такое, што здрабнялі сваё збожжа пустое і не маглі атрымаць тое, што зараз атрымліваем".

На прадпрыемствах, якія ўваходзяць у АПК-холдынгі рэгіёна, створаная адзіная сістэма кіравання. Спецыялісты гавораць: гэта паступова дазваляе зніжаць сабекошт тавараў. А значыць, выгаду адчуе і пакупнік.

Віктар Бандарэнка, дырэктар мясаперапрацоўчага камбіната: "Сэнс і ідэя ў тым, што, пачынаючы з сельскай гаспадаркі, з поля, з мяса, з малака, прыходзім да гатовага прадукту. У гэтым холдынгу ёсць каму карміць, ёсць каму гадаваць і ёсць каму прадаваць. У нас больш магчымасцяў па зніжэнні цэн".

Віктар Аскерка, намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама: "Інтэграцыйныя структуры працуюць станоўча. Тут ужо паказалі вынікі працы: мы вырабляем свініны на 139 працэнтаў у АПК-холдынгах. Думаю, што і надалей нашы холдынгі апраўдаюць сябе".

Зараз у аграхолдынгах атрымліваюць траціну валавой прадукцыі паўночнага рэгіёна. У перспектыве гэтую лічбу плануюць павялічыць.