Беларусь разглядае Камбоджу як перспектыўнага партнёра

11 февраля 2013
Беларусь разглядае Камбоджу як перспектыўнага партнёра ў Паўднёва-Усходняй Азіі і імкнецца да развіцця сувязяў у гандлі, прамысловасці, навуцы і культуры. Пра гэта заявіў спікер Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на сустрэчы са Старшынёй Нацыянальнай асамблеі Каралеўства Хенгам Самрынам. Візіт нашай дэлегацыі ў Камбоджу пачаўся ўчора з ускладання кветак да манумента Незалежнасці ў горадзе Пнампене. Затым прайшлі перамовы, па выніках якіх кіраўнікі ніжніх палат парламентаў падпісалі дамову аб супрацоўніцтве. Беларусь разлічвае на сур'ёзнае павелічэнне тавараабароту таксама ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы. Сёння афіцыйны візіт беларускай дэлегацыі ў Камбоджу працягнецца.