Беларусь пашырае геаграфію выстаў экспартнай прадукцыі

13 декабря 2019
Так, у 2020 годзе айчынныя прадпрыемствы будуць па-ранейшаму прадстаўляць сваю прадукцыю і тэхналогіі на традыцыйных для нас рынках ЕАЭС, Кітая і іншых краінах-партнёрах так званай "далёкай дугі", аднак сёлета ўпор плануюць зрабіць на рынкі Паўднёва-Усходняй Азіі і ЕС. Так, Беларусь будзе ўдзельнічаць адразу ў чатырох буйных еўрапейскіх выставах, дзе пакажа апошнія напрацоўкі ў сферы турызму і медпаслуг, будаўніцтва, вытворчасці экатранспарту, а таксама вынаходстваў і IT. 

Згодна са словамі экспертаў, пашырыць экспазіцыі за кошт як буйных канцэрнаў, так і малых фірм, дапаможа новы ўказ аб падтрымцы экспарту. Ён прадугледжвае кампенсацыю паловы затрат на ўдзел у выставах і сертыфікацыю тавараў і паслуг, што асабліва актуальна для рынку ЕС. Кошт сертыфіката там можа дасягаць 50 тысяч еўра.