Беларусь разлічвае зняць абмежаванні па пастаўках сельгаспрадукцыі ў Расію да канца месяца

4 апреля 2017

Гэта паведаміў Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанід Заяц. На гэтым тыдні прадпрыемствы, якія часова не могуць прадаваць сваю прадукцыю на суседнім рынку, наведаюць спецыялісты Рассельгаснагляду. Гэта 8 мясакамбінатаў, 3 буйныя птушкафабрыкі і 12 малочных кампаній. Пры гэтым апошнія былі закрытыя для паставак у Расію яшчэ са жніўня мінулага года. Міністр дадаў: беларускія прадпрыемствы не будуць судзіцца з расійскім бокам, усё вырашыцца па выніках работы інспекцыі.

Леанід Заяц, Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі: "Чакаем прадстаўнічую інспекцыю з боку Міністэрства РФ па праверцы нашых перапрацоўчых прадпрыемстваў. Акрамя гэтага, мы ставім пытанне такім чынам, каб усе прэтэнзіі, якія выстаўляюцца Рассельгаснаглядам, былі аператыўна разгледжаныя службамі і Рэспублікі Беларусь, і Расійскай Федэрацыі, каб не зацягваць гэта на вялікі тэрмін. Нам дастаткова 10-12 дзён, каб разгледзець гэтыя прэтэнзіі".

Акрамя гэтага, напярэдадні ішла размова наконт стварэння сумесных селекцыйна-генетычных цэнтраў, іх праца дазволіць скараціць імпарт племянной прадукцыі. Па словах міністра, гэтае пытанне разгледзяць на пасяджэнні Вышэйшага Дзяржсавета, які пройдзе ў другой палове красавіка ў Расіі. Тады ж бакі ўзгодняць гандлёвыя балансы на гэты год.

Усе вынікі перамоў і іх галоўныя акцэнты ў праграме " Панарама".